Так, я валодаю беларускай мовай. І калі ўжо Вы так цікавіцеся, то магу трохі распавесці пра сябе.
Я скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы са спецыялізацыяй “Замежная літаратура” і з кваліфікацыяй “філолаг, выкладчык англійскай і французскай моў і літаратуры”. Акрамя гэтага, маю навуковую ступень бакалаўра гуманітарных навук. Цяпер я выкладаю англійскую мову (ад пачатковага да прасунутага ўзроўня) і французскую мову (ад пачатковага да сярэдняга ўзроўня).
Некалькі гадоў назад прайшоў падрыхтоўку на кваліфікацыйных курсах і зараз яшчэ з’яўляюся вядучым інструктарам Сеткавай кампутарнай акадэміі CISCO пры маёй навучальнай установе - рыхтуем спецыялістаў на атрыманне прафесійнага сертыфіката па ІТ-тэхналогіям.
Акрамя гэтага, маю сертыфікат Акадэміі паслядыпломнай адукацыі як “спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі”; а таксама атрымаў падзяку ад кампаніі Sun Microsystems “за значны ўнёсак у лакалізацыю рускай версіі офіснага пакета OpenOffice.org”. Ну і нарэшце, я адмініструю афіцыйны сайт сваёй навучальнай установы.